UPD - Да нас далучыцца Святлана Ціханоўская!/Sviatlana Tsikhanouskaya will be joining us!
105 гадоў таму нашыя гераічныя продкі зрабілі немагчымае: напрыканцы Першай Сусветнай Вайны, у найскладанейшы для беларусаў і нашых суседзяў час, абвясцілі першую беларускую нацыянальную дзяржаву - Беларускую Народную Рэспубліку, якая стала падмуркам беларускай незалежнасці на бліжэйшыя 100+ гадоў. На жаль, незалежнасць нашай Бацькаўшчыны зноў пад пагрозай, таму нам важна нагадаць нам самім і ўсяму свету, што ідэалы БНР нікуды не зніклі, бо беларусы імкнуцца жыць у незалежнай, бяспечнай, і заможнай краіне. Ў гадавіну тых гістарычных падзей беларусы традыцыйна адзначаюць Дзень Волі. Сёлета мы запрашаем усіх беларусаў і сяброў Беларусі з Вашынгтона і ваколіц годна адзначыць гэтае свята ў суботу, 25 сакавіка 2023 года:
Калі ў кагосьці ёсць жаданне далучыцца да планавання і арганізацыі, напішыце ў прыват. Да хуткай сустрэчы і Жыве Беларусь!
105 years ago, our heroic ancestors did the impossible: at the end of World War II, in the most difficult time for Belarusians and our neighbors, they declared the independence of the first Belarusian national state - the Belarusian People's Republic, which became the foundation of Belarusian independence for the next 100+ years. Unfortunately, the independence of Belarus is once again under threat, so it is important for us to remind ourselves and the whole world that the ideals of the BNR have not disappeared, that Belarusians strive to live in an independent, safe, and prosperous country. On the anniversary of those historical events, Belarusians traditionally celebrate Freedom Day. Please join us by the White House at 12 noon March 25th. Long Live Belarus!