Шаноўныя Сябры і Сяброўкі,
Запрашаем вас на Трэці восеньскі пікнік беларусаў Вашынгтона і наваколляў! Гэта будзе выдатнай нагодай для нас сабрацца, каб:
У часы крызісу і цяжкіх навін, нам важна заставацца аб'яднанымі і падтрымліваць адно аднаго. Гэта мерапрыемства, якое мы ладзім два разы на год, можа стаць добрай традыцыяй для беларускай дыяспары Вашынгтона. Нам вельмі хацелася б, каб наша грамада пашыралася, таму прыходзьце самі і запрашайце ўсіх сяброў Беларусі!
Уваход вольны. Ахвяраванні на арганізацыйныя выдаткі вітаюцца.
Ежа і пітво будуць агульнымі. Запісацца на пэўныя стравы можна будзе пазней. Шкляны посуд для пітва не пажаданы.
Будзе невялічкая забаўляльная праграма і занятак для дзетак.
Да хуткай сустрэчы.
Жыве Беларусь!
---
Dear Friends,
We are inviting you to the Third Fall Belarusian Picnic in the DMV Area. This will be a perfect opportunity for us to come together and:
In the times of crisis and heartbreaking news, it’s important for us to be united and support each other. This semi-annual event is becoming a great tradition for the local Belarusian community in the DMV area. We would love for our community to grow, so bring more Belarusians and friends of Belarus with you!
Attendance is free. Donations for organizational expenses are welcome.
Food and drinks will be a potluck. We'll share a dish sing-up sheet later. Glass containers for drinks are not permitted.
We are working on entertainment options for kids.
See you all soon.
Long Live Belarus!